Яснавяльможны пане

Дзьвіны блакітная купель...
futureal2006
Прапаную да ўвагі шаноўнага спадарства невялічкі teaser вандроўкі ўздоўж вялікай беларускай ракі - матухны Заходняй Дзьвіны, хвалі якой для беларусаў адначасова з'яўляюцца калыскай дзяржаўнасьці і купельлю хрысьціянства.
Вандроўка адбылася гэтай вясною, калі ўзровень вады ў беларускіх рэках пабіў усе рэкорды, так што вы пабачыце прыгажуню Дзвіну ўва ўсёй яе магутнай прыгажосьці.
Далей...Collapse )

"Жыровічы - сьвяты для нас куточак..."
futureal2006
"На Беларусі Бог жыве -
І няхай да веку жыве."
                                                               (Уладзімір Караткевіч)

"Жыровічы - сьвяты для нас куточак..."
ДалейCollapse )

Сынкавіцкай Сьвята-Міхайлаўскай царкве прысьвячаецца...
futureal2006
"...на камені гэтым Я збудую Царкву Маю, і брамы пякельныя не адолеюць яе..."
(Мф. 16, 18)

Сынкавіцкай Сьвята-Міхайлаўскай царкве прысьвячаецца...
ДалейCollapse )

"Навагрудская калыска"
futureal2006
Оригинал взят у artem_ablozhei в "Навагрудская калыска"
25 мастацкіх здымкаў з мясцін Навагрудчыны.



Read more...Collapse )

Могилев
futureal2006
Оригинал взят у lipilin2010 в Могилев

Могилёв - город на востоке Беларуси, административный центр Могилёвской области и Могилёвского района.
Пройдемся, далее 47 фотографий.Collapse )

"Валожын - мястэчка ў Ашмянскім павеце" або Па сьлядох Уладзіслава Сыракомлі
futureal2006
"На самым краі гарызонту, дзе ўзнеб'е цалкам сыходзіцца з зямлёю
за далёкім лесам, дзе ўжо канчаецца сьвет, наглуха забіты дошкамі,
за 15 зь лішнім міляў ад Вільні ляжыць у Ашмянскім павеце мястэчка Валожын..."

Такімі словамі выдатны беларускі паэт, пісьменьнік, гісторык і краязнаўца Ўладзіслаў Сыракомля распачаў свой нарыс "Валожын - мястэчка ў Ашмянскім павеце", надрукаваны ў далёкім 1861 годзе. Вядома ж, паўтара стагодзьдзя ўнеслі свае карэктывы - няма ўжо побач той глухой пушчы, "дзе рэдка чалавека, а часьцей воўка, мядзьведзя або лася сустрэнеш", а сам Валожын зь мястэчка вырас у горад і нават стаў цэнтрам самастойнага "павета". Але гэта не азначае, што наш сучаснік ужо ня здолее ўбачыць за фасадам "тыповага райцэнтра" тое мястэчка, якое ў свой час апісаў бацька айчыннага краязнаўства...




Далей...Collapse )

Ваколіцы Вішнева: сядзіба "Адрованж" і вайсковыя могілкі першай сусьветнай вайны ў Дзясятніках
futureal2006
Пасьля працяглага перапынку вяртаюся да расповеду пра маляўнічы куточак Валожыншчыны - вёску Вішнева і яе ваколіцы. У мінулых артыкулах (http://futureal2006.livejournal.com/6752.html, http://futureal2006.livejournal.com/8373.html) гаворка ішла пра само Вішнева і яго галоўную славутасьць - касьцёл Найсьвяцейшай Дзевы Марыі. Цяпер жа прапаную пазнаёміцца з бліжэйшым вішнеўскім наваколлем - наведаць сядзібу графоў Храптовічаў "Адрованж" і могілкі жаўнераў першай сусьветнай вайны ў Дзясятніках.


Далей...Collapse )

Вёска Вішнева (Валожынскі раён) - адзін з прыгажэйшых куткоў Беларусі
futureal2006
Працягваю расповед пра Вішнева! У мінулым артыкуле (http://futureal2006.livejournal.com/6752.html) гаворка ішла пра галоўную архітэктурную славутасць Вішнева - касьцёл Найсьвяцейшай Дзевы Марыі. У гэты раз прапаную засяродзіцца на надзвычай прыгожых краявідах гэтага краю, а таксама ўзгадаць некаторых славутых дзеячоў, што жылі і працавалі на карысьць Бацькаўшчыны ў гэтым, нажаль, малавядомым дагэтуль паселішчы.

Далей...Collapse )

Краса зямлі Беларускай або Справаздача-2012 (частка 5)
futureal2006
Заканчэньне фотаагляду вандровак па родным краі, што адбыліся ў мінулым годзе. Дарэчы, усе 150 фотак з гэтай справаздачы можна спампаваць адсюль http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=4302496
Раўбічы, музэй беларускага народнага мастацтва 1
Далей...Collapse )

Краса зямлі Беларускай або Справаздача-2012 (частка 4)
futureal2006
Ура! Новы год надышоў! З такой нагоды ў сёньняшняй "трыццатке" - беларускі "the best of the best": Мір, Нясьвіж, Наваградак, Полацак, Пінск, Мсьціслаў ды шмат іншага... Са сьвятам, сябры!
Лынтупы (Пастаўскі раён) 1
Далей...Collapse )

?

Log in