Краса зямлі Беларускай або Справаздача-2012 (частка 1)

Віншую ўсіх падарожных, вандроўнікаў і пілігрымаў зямлі Беларускае са сьвятам Нараджэньня Хрыстова і Новым 2013 годам! Няхай Новы год прынясе новыя цікавыя ўражаньні, магчымасьць наведаць тыя мясьціны, дзе пакуль яшчэ "не ступала нага" і шмат-шмат новых вандровак па нашай цудоўнай найпрыгажэйшай краіне!
Надвор'е зараз не спрыяе падарожжам, таму прапаную пакуль узгадаць лепшыя "фотаімгненьні" сыходзячага году - па 2 лепшых, на думку аўтара, здымка з кожнага мейсца, якое было наведана мною ў 2012 годзе.
Паехалі!
Ануфрыева (Мсьціслаўскі раён) 1Collapse )

Вішнева (Валожынскі раён): касьцёл Найсьвяцейшай Дзевы Марыі

Вёска Вішнева, што на Валожыншчыне, мае ўсе падставы лічыцца адным з духовых цэнтраў Беларусі - дастаткова толькі ўзгадаць імёны такіх падзьвіжнікаў беларушчыны, як Сымон Будны, Канстанцыя Буйла, Пятро Бітэль, Уладзіслаў Чарняўскі, жыцьцёвыя шляхі якіх непарыўна зьвязаныя з гэтым невялічкім паселішчам на шляху зь Менску да Гальшанаў. Больш падрабязна пра Вішнева мы пагаворым у адным з наступных артыкулаў, а гэтым разам засяродзімся на яго галоўнай славутасьці - касьцёле Найсьвяцейшай Дзевы Марыі.


Collapse )

Вольна: царква Сьвятой Тройцы і яе інтэр'ер

Запрашаю ўсіх палюбавацца адным з найпрыгажэйшых храмаў нашай краіны (увогуле багатай на прыгожыя храмы) - Траецкай царквой, што ў вёсцы Вольна (Баранавіцкі раён Берасьцейскай вобласьці), і пазнаёміцца зь яе гісторыяй.


Collapse )

Дварэц (Дзятлаўскі раён): млын, касьцёл і сьветлы Анёл...

Сяньня буду распавядаць пра Дварэц. Не пра палац, не:-)) Пра Дварэц - вёску Дварэц, што ў Дзятлаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уласна кажучы, пра сам Дварэц мала што можна распавесьці, затое там ёсьць на што паглядзець. Вось і паглядзім...


Collapse )

Дзятлава: эцюд у блакітных фарбах

А ці былі вы ў Дзятлава? Не, спытаю інакш: а ці чулі вы пра Дзятлава? Ведаеце, дзе гэта? :-)
Сьціплае мястэчка, закінутае ў глушэчы беларускай правінцыі, мейсца, дзе за адзінаццаць з паловай стагодзьдзяў беларускай гісторыі не адбылося роўным коштам НІЧОГА (паспрабуйце адшукаць хоць нештачка пра Дзятлава ў падручніках па гісторыі)...
А калі зірнуць неперадузята?!.
...старажытнае паселішча, заснаванае будучым гэроем Аршанскай бітвы князем Канстанцінам Іванавічам Астрожскім у 1498 годзе на мейсцы вялікакняскага двара Зьдзецела, валоданьне славутых магнацкіх родаў Астрожскіх, Сапегаў, Палубінскіх, Радзівілаў і Солтанаў, некалі квітнеючы гандлёва-рамесьніцкі цэнтар на гасьцінцы Вільня-Слонім, Дзятлава ў апошнія 200 гадоў свайго існаваньня сьціпла адыйшло ў цень, убок ад чыгункі і буйных аўтатрасаў... Але ж "рэха мінулых стагодзьдзяў" па-ранейшаму гучна разносіцца пад блакітам дзятлаўскіх нябёсаў, адбіваючыся ад дахаў і муроў старажытных храмаў і палаца...


Collapse )

Шпацыр па Магілеву

У якасьці завяршэньня сэрыі фотавандровак па Магілеўшчыне/Мсьціслаўшчыне прапаную невялічкую прагулянку па Магілеву з аглядам старых будынкаў, што не патрапілі ў мінулыя артыкулы.



Collapse )

У ваколіцах Магілева

Што цікавага паглядзець у ваколіцах Магілева? У якасьці аднаго з магчымых адказаў на гэтае пытаньне прапануецца наступны маршрут:
Палыкавічы
Буйнічы
Княжыцы
Collapse )

Магілеў: Сьвята-Мікольскі манастыр і касьцёл сьв. Станіслава

Сапраўдным гонарам, а таксама галоўнымі асяродкамі духовага жыцьця Магілева зьяўляюцца яго старажытныя храмы. У гэтым артыкуле гаворка пойдзе менавіта аб іх - царкве сьвятога Мікалая Цудатворца праваслаўнага Сьвята-Мікольскага жаночага манастыра і каталіцкім касьцёле сьв. Станіслава.

Collapse )